Б. Методыка рашэння задач па тэме «Экалагічныя піраміды, правіла 10 % і правіла 1 %»

Задача 3(III)

Каня за лето з’ядае да 80 мышэй з сярэдняй масай 20 г. Улічваючы правіла 10 %, вызначыце колькасць птушак, якія палявалі на мышэй на пшанічным полі, калі дзякуючы ім было захавана 2 т збожжа.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы харчавы ланцуг:

збожжа with 2 space straight т on top space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space мышы space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space кані with х on top.

2. Масу збожжа перавядзём у кілаграмы і, улічваючы правіла 10 %, вызначым біямасу мышэй, з’едзеных канямі з дапамогай наступнай прапорцыі:

2 т = 2000 кг.
2000 кг — 100 %
х кг — 10 %
х = 2000 · 10 : 100 =  200 кг.

3. Біямасу мышэй перавядзём у грамы і вызначым колькасць з’едзеных канямі мышэй:

200 кг = 200 000 г.
200 000 : 20 = 10 000 мышэй.

4. Ведаючы колькасць з’едзеных канямі мышэй і колькасць мышэй, якіх з’ядае адна каня, вызначым колькасць птушак, што палявалі на мышэй:

10000 : 80 = 125 каняў.

А д к а з: на пшанічным полі палявала 125 каняў.