Б. Методыка рашэння задач па тэме «Экалагічныя піраміды, правіла 10 % і правіла 1 %»

Задача 2(II)

Колькі, паводле правіла 10 %, трэба фітапланктону, каб прырост плоткі ў возеры склаў 125 кг, калі ўлічыць, што плотка корміцца дробнымі беспазваночнымі, якія выкарыстоўваюць у якасці корму фітапланктон?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы харчовы ланцуг:

фітапланктон with х space кг on top space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space дробныя space беспазваночныя space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space плотка with 125 space кг on top.

2. Ведаючы прырост біямасы плоткі, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу з’едзеных дробных беспазваночных:

125 кг — 10 %
х
кг  — 100 %
х = 125 · 100 : 10 = 1250 кг.

3. Ведаючы біямасу з’едзеных дробных беспазваночных, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу фітапланктону, якую з’елі дробныя беспазваночныя:

1250 кг — 10 %
х
кг — 100 %
х = 1250 · 100 : 10 = 12 500 кг = 12,5 т.

А д к а з: каб прырост плоткі ў возеры склаў 125 кг, трэба 12,5 т фітапланктону.