А. Методыка рашэння задач па тэме «Ланцугі і сеткі харчавання»

Задача 5 (V)

Пачатковая колькасць папуляцыі аленяў у лесе складае 2000 асобін. Аленямі кормяцца ваўкі. Папуляцыя аленяў павялічвае сваю колькасць за год на 40 %. Пачатковая колькасць папуляцыі ваўкоў складае 20 асобін, прычым адзін воўк штогод спажывае ў сярэднім да 32 асобін аленяў. Якая будзе колькасць папуляцыі аленяў праз год пры ўмове, што колькасць папуляцыі ваўкоў не зменіцца? Якой павінна быць пачатковая колькасць папуляцыі ваўкоў, каб колькасць папуляцыі аленяў была адносна стабільная (г. зн. ураўноўвалася прыкладна 2000 асобін)?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:

алені with прырост space 40 space percent sign space straight у space год below and 2000 on top rightwards arrow stack ваўкі. with 1 space асобіна space long dash space 32 space алені below and 20 on top

2. Ведаючы пачатковую колькасць аленяў і працэнт гадавога прыросту іх папуляцыі, складзём прапорцыю і вызначым прырост колькасці папуляцыі аленяў да канца першага года:

2000  — 100 %
х  — 40 %
х = 2000 · 40 : 100 = 800 аленяў.

3. Вызначым агульную колькасць папуляцыі аленяў да канца першага года без уплыву ваўкоў, ведаючы гадавы прырост колькасці аленяў:

2000 + 800 = 2800 аленяў.

4. Ведаючы, колькі аленяў з’ядае за год адзін воўк, адзначым колькасць аленяў, з’едзеных папуляцыяй ваўкоў за год:

20 · 32 = 640 аленяў.

5. Улічваючы колькасць аленяў, з’едзеных ваўкамі за год, вызначым колькасць аленяў, пакінутых у жывых да канца года:

2800 – 640 = 2160 аленяў.

6. Ведаючы колькасць аленяў, што выжылі да канца года, вызначым колькасць аленяў, якіх яшчэ могуць з’есці ваўкі без парушэння стабільнасці колькасці папуляцыі аленяў:

2160 – 2000 = 160 аленяў.

7. Улічваючы, колькі аленяў у год з’ядае адзін воўк, вызначым колькасць ваўкоў, якія змогуць пракарміцца за кошт 160 аленяў:

160 · 32 = 5 ваўкоў.

8. Ведаючы наяўную колькасць ваўкоў, вызначым колькасць папуляцыі ваўкоў, якая не парушыць стабільнасць колькасці папуляцыі аленяў:

20 + 5 = 25 ваўкоў.

А д к а з: колькасць папуляцыі аленяў праз год будзе роўная 2160 асобін. Пры колькасці папуляцыі ваўкоў, роўнай 25 асобінам, колькасць папуляцыі аленяў будзе адносна стабільная, г. зн. роўная прыкладна 2000 асобін.