А. Методыка рашэння задач па тэме «Ланцугі і сеткі харчавання»

Задача 1 (I)

За месяц на лузе жаба з’ела лістагрызучых насякомых агульнай масай 200 г. Чаму роўна маса (кг) усяго рацыёну жабы за лета, калі дадзены від корму складаў у ім 25 %?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:

stack Лістагрызучыя space насякомыя with 25 space percent sign space ад space рацыёну below and 200 space straight г on top rightwards arrow жаба. 

2. Ведаючы масу з’едзеных жабай за месяц лістагрызучых насякомых і іх працэнт ад агульнага рацыёну, можна скласці прапорцыю і вызначыць агульны рацыён жабы за месяц:

200 г — 25 %
х г — 100 %
х = 200 ·100 : 25 = 800 г.

3. Агульны рацыён жабы за месяц склаў 800 г. Каб даведацца, чаму роўна маса ўсяго рацыёну жабы за лета, трэба атрыманую велічыню памножыць на тры:

800 г · 3 = 2400 г = 2,4 кг.

А д к а з: маса рацыёну жабы за лета роўна 2,4 кг.