А. Методыка рашэння задач па тэме «Ланцугі і сеткі харчавання»

Задача 4 (IV)

Злакавыя расліны пойменнага лугу за летнія месяцы засвоілі 5 · 106 ккал сонечнай энергіі. Вядома, што на лузе жыло 20 жаб, а адна жаба за месяц здольная з’ядаць да 50 конікаў, кожны з якіх, з’ядаючы расліны, засвойвае па 10 ккал энергіі. Які працэнт засвоенай энергіі ў складзе злакаў быў бы выкарыстаны папуляцыяй конікаў за гэты перыяд, калі б 20 % іх колькасці не з’елі жабы?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:

stack злакавыя space расліны space space space space rightwards arrow with blank below and 5 space times space 10 to the power of 6 space ккал space space space space space space space space space space on top конікі with 1 space асобіна space long dash space 10 space ккал below and х space ккал on top rightwards arrow stack жаба. with 1 space асобіна space long dash space 50 space конікаў below and 20 on top

2. Ведаючы колькасць жаб на лузе і колькі здольна з’есці конікаў за месяц адна жаба, вызначым агульную колькасць з’едзеных конікаў:

20 · 50 = 1000 конікаў.

3. Паколькі было з’едзена толькі 20 % конікаў, то складзём прапорцыю і разлічым агульную колькасць усёй папуляцыі конікаў:

1000 — 20 %
х — 100 %
х = 1000 · 100 : 20 = 50 000 конікаў.

4. Агульная колькасць папуляцыі конікаў роўна 50 конікаў. Ведаючы, што адзін конік у складзе расліннай ежы засвоіў 10 ккал энергіі, разлічым колькасць энергіі, якая была б спажыта папуляцыяй конікаў:

10 · 50 000 = 500 000 ккал = 5 · 105 ккал.

5. Ведаючы колькасць энергіі, спажытую папуляцыяй конікаў, разлічым працэнт сонечнай энергіі, які быў бы спажыты гэтай папуляцыяй, калі б  частку з іх не з’елі жабы:

5 · 10ккал —  100 %
5 · 10ккал — х %
х = 5 · 10· 100 : 5 · 10 = 10 % за адзін месяц.

6. Каб даведацца пра колькасць спажытай за летнія месяцы энергіі, трэба атрыманую велічыню памножыць на 3:

10 % · 3 = 30 %.

А д к а з: папуляцыя конікаў спажыла б за лета 30 % энергіі, засвоенай злакамі, калі б частку конікаў не з’елі жабы.