А. Методыка рашэння задач па тэме «Ланцугі і сеткі харчавання»

Задача 3 (III)

Адзін слізняк на дачным участку за сезон можа пашкодзіць да 10 пладоў суніц садовых з сярэдняй масай 12 г. Шэрая жаба за гэты перыяд можа з’есці да 15 слізнякоў. Вызначыце велічыню ўраджаю суніц садовых (кг), якую здольныя захаваць на дачным участку за сезон 10 шэрых жаб.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:

суніца with 1 space плод space long dash space 12 space straight г below and х space кг on top rightwards arrow слізняк with 1 space асобіна space long dash space 10 space пладоў
space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space суніц below and blank on top rightwards arrow stack шэрая space жаба. with 1 space асобіна space long dash space 15 space слізнякоў below and 10 on top

2. Ведаючы, што адна шэрая жаба за сезон можа з’есці да 15 слізнякоў, можам разлічыць, колькі слізнякоў за сезон могуць з’есці 10 жаб:

10 · 15 = 150 слізнякоў.

3. Паколькі на дачным участку адзін слізняк за сезон можа пашкодзіць да 10 пладоў суніц садовых, можам даведацца, колькі пладоў суніц здольны пашкодзіць 150 слізнякоў:

150 · 10 = 1500  пладоў суніц.

4. Ведаючы, што сярэдняя маса аднаго плода суніц садовых складае 12 г, можна даведацца пра агульную масу ўсіх пладоў:

1500 · 12 = 18 000 г = 18 кг.

А д к а з: за сезон 10 шэрых жаб могуць захаваць да 18 кг суніц садовых. Значыць, шэрыя жабы прыносяць чалавеку карысць і іх нельга знішчаць.