А. Методыка рашэння задач па тэме «Ланцугі і сеткі харчавання»

Задача 2 (II)

На пшанічным полі жыве папуляцыя мышэй палёвак. Сярэдняя маса адной палёўкі складае 25 г. За месяц сям’я беркутаў адлавіла 80 палёвак. Якая колькасць здабытага корму была зрасходавана на выкормліванне птушанят за месяц, калі 40 % яго масы спажывалі дарослыя птушкі?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:

begin mathsize 14px style палёўкі with 1 space асобіна space long dash 25 space straight г below and 80 on top rightwards arrow space space беркуты space straight і space іх space птушаняты. end style

2. Ведаючы, што за месяц сям’я беркутаў адлавіла 80 палёвак з сярэдняй масай адной палёўкі, роўнай 25 г, можна падлічыць агульную масу корму беркутаў:

80 · 25 = 2000 г.

3. Ведаючы агульную масу корму, можна вызначыць масу корму, спажытага дарослымі птушкамі, склаўшы прапорцыю:

2000 г — 100 %
х кг — 40 %
х = 2000 · 40 : 100 = 800 г.

4. Каб вызначыць масу корму (кг), зрасходаванага на выкормліванне птушанят за месяц, трэба ад агульнай масы корму адняць масу корму, спажытага дарослымі птушкамі:

2000 – 800 = 1200 г = 1,2 кг.

А д к а з: маса корма, зрасходаванага на выкормліванне птушанят, склала 1,2 кг.