§ 20. Асноўныя хімічныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя

Цяжкія металы

У выніку антрапагеннага забруджвання каля 10 380 км2 плошчы Беларусі змяшчае небяспечны ўзровень цяжкіх металаў (кадмію, свінцу, цынку, ртуці і інш.). Па харчовых ланцугах гэтыя хімічныя элементы трапляюць у арганізм чалавека і атручваюць яго. Гэта прыводзіць да расстройства стрававання, сур’ёзных захворванняў лёгкіх і мозга. Таксама цяжкія металы зніжаюць імунітэт чалавека, спрыяюць росту спадчынных захворванняў.