§ 0—4. Асблівасці будовы генератыўных органаў раслін

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Ахарактарызуйце асаблівасці будовы генератыўных органаў у споравых раслін.
2. Назавіце генератыўныя органы пакрытанасенных. У чым асаблівасць іх будовы?
3. Чым адрозніваюцца ўмовы для апладнення споравых і насенных раслін?
4. Назавіце тыпы простых суквеццяў. Прывядзіце прыклады раслін.
5. З якіх кветак утвараюцца простыя плады, а з якіх — зборныя? Прывядзіце прыклады простых і зборных пладоў.

    Складаныя пытанні

1. Якія эвалюцыйныя пераўтварэнні адбыліся ў палавым размнажэнні раслін у шэрагу: споравыя расліны → пакрытанасенныя расліны?
2. Выберыце няправільныя меркаванні пра генератыўныя органы раслін. 1. Галоўная прымета дзялення кветкавых раслін на класы — будова кветкі. 2. Кветка — гэта генератыўны орган расліны, які забяспечвае яго палавое размнажэнне. 3. Галоўнымі генератыўнымі органамі кветкі з’яўляюцца плод і насенне. 4. Плады і насенне ўтвараюцца ў завязі песціка. 5. Такія плады, як колас і пачатак, характэрны для злакавых раслін. 6. Групы раслін з падобнай будовай пладоў і кветак належаць да аднаго сямейства.