§ 0—4. Асблівасці будовы генератыўных органаў раслін
- Успомніце, якія органы раслін называюцца генератыўнымі.
- Як вы думаеце? Ці ёсць адрозненні ў будове генератыўных органаў у споравых і насенных раслін?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці будовы генератыўных органаў у споравых і насенных раслін.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Біялогія. 10 клас |
Книга: | § 0—4. Асблівасці будовы генератыўных органаў раслін |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 9 Май 2025, 01:26 |
Генератыўныя органы насенных раслін
У насенных раслін антэрыдыі адсутнічаюць, а архегоніі маюцца толькі ў голанасенных. У пакрытанасенных генератыўнымі органамі з’яўляюцца кветка, насенне, плод. Кветка — відазменены пакарочаны парастак, прыстасаваны для палавога размнажэння. У ім сумешчаны працэсы ўтварэння палавога пакалення, гамет, апылення, апладнення, утварэння насення і пладоў. Нягледзячы на вельмі вялікую разнастайнасць кветак, для іх характэрны агульны план будовы.
Вегетатыўныя часткі кветкі (кветаножка, кветаложа, чашачка, венчык) не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў працэсе размнажэння, а выконваюць дапаможныя функцыі. Генератыўныя часткі кветкі (тычынка, песцік) адыгрываюць галоўную ролю ў працэсе размнажэння. Тычынка — гэта частка кветкі, якая прадвызначае мужчынскі пол. Кожная тычынка складаецца з тычынкавай ніткі і пыльніка. Пыльнік складаецца з двух пылковых мяшкоў, у кожным з якіх маецца па дзве пылковыя камеры (гнёзды). У пылковых камерах знаходзяцца пылковыя зерні, у кожным з якіх утвараецца па два сперміі. Песцік у кветцы займае цэнтральнае становішча. Ён прадвызначае жаночы пол і складаецца з рыльца, слупка і завязі. У завязі знаходзіцца адзін ці некалькі семязачаткаў (семязавязей). У кожным семязачатку фарміруецца зародкавы мяшок, які змяшчае адну яйцаклетку. У кветцы можа быць некалькі песцікаў, а ў песціку можа быць некалькі семязачаткаў. Працэсы ўтварэння палавога пакалення і палавых клетак у пакрытанасенных будуць разгледжаны ў раздзеле 3.
У большасці раслін дробныя кветкі сабраны ў суквецці. Простыя суквецці адрозніваюцца парадкам размяшчэння кветак на кветаносе, тыпам кветак і характарам кветаноса (гл. табл.).
Табліца. Характарыстыка асноўных тыпаў простых суквеццяў
Назва |
Характэрныя асаблівасці |
Прадстаўнікі |
Простая гронка |
Кветкі на скарочаных кветаножках прымацоўваюцца ў чарговым парадку на падоўжаным тонкім кветаносе |
Ландыш, чаромха, лубін, баркун |
Просты парасонік |
Кветкі на кветаножках аднолькавай даўжыні мацуюцца да верхавіны кветаноса |
Прымула, вішня |
Пачатак |
Сядзячыя кветкі (без кветаножак) размяшчаюцца на падоўжаным, моцна патоўшчаным мясістым кветаносе |
Капытнік, кукуруза |
Галоўка |
Кветкі на скарочаных кветаножках ці сядзячыя прымацоўваюцца да скарочанага патоўшчанага кветаносу |
Канюшына лугавая, канюшына горная |
Просты колас |
Сядзячыя кветкі (без кветаножак) размяшчаюцца па ўсёй даўжыні тонкага кветаноса |
Падарожнік, ятрышнік |
Просты шчыток |
Кветкі на кветаножках рознай даўжыні адыходзяць ад розных пунктаў кветаноса і размяшчаюцца на адным узроўні |
Багун, груша, спірэя |
Кошык |
Сядзячыя кветкі размяшчаюцца па ўсёй паверхні патоўшчанага пашыранага кветаложа, акружанага зялёнымі лісточкамі, якія ўтвараюць абгортку |
Дзьмухавец, сланечнік, календула, рамонак, нівянік, падбел |
Да складаных суквеццяў належаць: складаная гронка, складаны парасонік, складаны колас, складаны шчыток. Складаная гронка складаецца з простых гронак, размешчаных у чарговым парадку на галоўным кветаносе (бэз, трыснёг, вінаград). Калі простыя гронкі маюць паніклы выгляд, то складаная гронка называецца мяцёлкай (проса, авёс, мятліца). У складаным парасоніку ад верхавіны галоўнага кветаноса адыходзяць кветаносы простых парасонікаў (морква, кроп, баршчэўнік, пятрушка). У складаным коласе простыя каласкі з сядзячымі кветкамі мацуюцца да галоўнага кветаноса супрацьлегла (жыта, ячмень, пшаніца, пырнік). Складаны шчыток складаецца з простых шчыткоў, якія маюць кветаносы рознай даўжыні і прымацаваны да галоўнага кветаноса ў розных пунктах такім чынам, што ўсе кветкі знаходзяцца ў адной плоскасці (рабіна, бузіна, крываўнік, піжма).
Пасля апылення — пераносу пылковых зерняў з пыльніка на рыльца песціка адбываецца двайное апладненне, а затым фарміраванне насення і пладоў. Гэтыя працэсы падрабязна будуць апісаны ў раздзеле 3. Наяўнасць плода, які змяшчае насенне, — характэрная прымета пакрытанасенных раслін. Разнастайнасць простых пладоў абумоўлена іх адрозненнямі па тыпе каляплодніка (сухія ці сакавітыя), колькасці насення (адна- ці шматнасенныя), асаблівасцях раскрывання (плады, якія раскрываюцца, ці плады, якія не раскрываюцца) (гл. табл.).
Табліца. Характарыстыка асноўных тыпаў простых пладоў
Назва |
Характэрныя асаблівасці будовы |
Прадстаўнікі |
Сухія аднанасенныя (якія не раскрываюцца) плады |
||
Арэх (арэшак) |
Каляплоднік дравяністы, не зрастаецца з насеннем, аснова плода акружана травяністым покрывам (плюскай). Арэшак адрозніваецца меншымі памерамі |
Ляшчына, ліпа, граб, рагоз |
Жолуд |
Каляплоднік скурысты, не зрастаецца з насеннем, аснова плода акружана чашападобнай плюскай |
Дуб |
Сямянка |
Каляплоднік скурысты, не зрастаецца з насеннай лупінай |
Сланечнік, дзьмухавец |
Зярняўка |
Каляплоднік тонкі, зрастаецца з лупінай насення |
Кукуруза, жыта |
Крылатка |
Каляплоднік мае скурысты або перапончаты выраст, не зрастаецца з насенненем |
Клён, бяроза, ясень, вяз |
Сухія шматнасенныя (якія раскрываюцца) плады |
||
Боб |
Каляплоднік з двух створак, да якіх мацуецца насенне, раскрываецца ад верхавіны да асновы |
Гарох, боб, лубін, акацыя |
Стручок (стручочак) |
Каляплоднік з дзвюх тонкіх створак, падзелены перагародкай, да якой мацуецца насенне, раскрываецца ад асновы да верхавіны. Стручочак адрозніваецца меншымі памерамі
|
Капуста, ярутка палявая, стрэлкі |
Каробачка |
Каляплоднік скарбонкападобнай формы, які раскрываецца вечкам, дзірачкамі, зубчыкамі або створкамі |
Мак, бавоўнік, блёкат |
Лістоўка |
Каляплоднік утвораны адным пладалісцікам, раскрываецца адной шчылінай па брушным шве |
Рагулькі, півоня |
Сакавітыя аднанасенныя плады |
||
Касцянка |
Каляплоднік складаецца з трох пластоў: вонкавага — скуркі, сярэдняга — мякаці і ўнутранага дравяністага (костачка) |
Вішня, сліва, алыча, абрыкос |
Сакавітыя шматнасенныя плады |
||
Ягада |
Каляплоднік складаецца са скуркі і сакавітай мякаці, у якой размешчана насенне |
Тамат, бульба, вінаград |
Яблык |
Каляплоднік складаецца з трох пластоў: вонкавага — скуркі, сярэдняга — мякаці і ўнутранага ў выглядзе плевак, якія ўтвараюць камеры, дзе знаходзіцца насенне |
Яблыня, айва, груша, рабіна |
Гарбуз |
Каляплоднік складаецца з трох пластоў: вонкавага — цвёрдага дравяністага, сярэдняга — шчыльнай мякаці — і ўнутранага — рыхлай мякаці, у якой размяшчаецца насенне |
Агурок, дыня, кавун |
Памяранец |
Каляплоднік складаецца з трох пластоў: вонкавага — шчыльнага скурыстага афарбаванага, сярэдняга — губчатага, у якім размяшчаецца насенне, і ўнутранага — тонкага скурыстага |
Лімон, мандарын, апельсін |
Калі ў кветцы маецца некалькі песцікаў, то з завязі кожнага з іх утвараецца плод. Зрастаючыся паміж сабой, плады адной кветкі ўтвараюць зборны плод. Зборныя плады характэрны для малін і ажын (зборная касцянка), шыпшыны і казяльца (зборны арэшак), вадазбору і лотаці (зборная лістоўка). Плады маюць розныя прыстасаванні і могуць распаўсюджвацца ветрам, жывёламі, вадой, чалавекам.
Паўторым галоўнае. Генератыўнымі органамі ў споравых раслін з’яўляюцца антэрыдыі і архегоніі, а ў пакрытанасенных — кветка, насенне і плод. Антэрыдыі (мужчынскія палавыя органы) выпрацоўваюць двух- ці шматжгуцікавыя сперматазоіды. Архегоніі з’яўляюцца жаночымі палавымі органамі, у іх утвараюцца яйцаклеткі. У пакрытанасенных у кветцы сумешчаны працэсы ўтварэння гамет, апылення, апладнення, утварэння насення і пладоў. Генератыўнымі часткамі кветкі з’яўляюцца тычынкі, якія прадвызначаюць мужчынскі пол, і песцікі, што прадвызначаюць жаночы пол. Для павышэння эфектыўнасці апылення кветкі шмат у якіх раслін сабраны ў простыя і складаныя суквецці. Пасля двайнога апладнення семязачатак ператвараецца ў насенне, а на месцы завязі фарміруецца просты ці зборны плод. Плады маюць прыстасаванні для распаўсюджвання ветрам, жывёламі, вадой, чалавекам.
Генератыўныя органы споравых раслін
Генератыўныя (рэпрадуктыўныя) органы забяспечваюць працэсы палавога размнажэння раслін. У споравых і насенных раслін генератыўныя органы адрозніваюцца.
У споравых раслін (імхі, дзераза, хвашчы, папараці) органамі палавога размнажэння з’яўляюцца антэрыдыі і архегоніі. Антэрыдыі — мужчынскія палавыя органы, якія размяшчаюцца на мужчынскай ці двухполай расліне і выпрацоўваюць мужчынскія гаметы (сперматазоіды). Антэрыдыі ўяўляюць сабой невялікія авальныя цельцы, якія маюць сценку з аднаго пласта клетак. Унутры іх знаходзяцца мацярынскія сперматагенныя клеткі, з якіх шляхам дзялення фарміруюцца двухжгуцікавыя (імхі, дзераза, хвашчы) ці шматжгуцікавыя (папараці) сперматазоіды. Пасля іх выспявання сценка антэрыдыя раздзіраецца, і сперматазоіды з дапамогай вады дасягаюць яйцаклетак. Архегоніі — жаночыя палавыя органы, якія размяшчаюцца на жаночай ці двухполай расліне і выпрацоўваюць жаночыя гаметы (яйцаклеткі). Архегоніі маюць колбападобную форму і складаюцца з пашыранага брушка і вузкай падоўжанай шыйкі. У брушку размяшчаецца буйная яйцаклетка. Пасля выспявання яйцаклеткі ў архегоній трапляюць сперматазаоіды. Абавязковай умовай для апладнення з’яўляецца наяўнасць вады.
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Ахарактарызуйце асаблівасці будовы генератыўных органаў у споравых раслін.
2. Назавіце генератыўныя органы пакрытанасенных. У чым асаблівасць іх будовы?
3. Чым адрозніваюцца ўмовы для апладнення споравых і насенных раслін?
4. Назавіце тыпы простых суквеццяў. Прывядзіце прыклады раслін.
5. З якіх кветак утвараюцца простыя плады, а з якіх — зборныя? Прывядзіце прыклады простых і зборных пладоў.
Складаныя пытанні
1. Якія эвалюцыйныя пераўтварэнні адбыліся ў палавым размнажэнні раслін у шэрагу: споравыя расліны → пакрытанасенныя расліны?
2. Выберыце няправільныя меркаванні пра генератыўныя органы раслін. 1. Галоўная прымета дзялення кветкавых раслін на класы — будова кветкі. 2. Кветка — гэта генератыўны орган расліны, які забяспечвае яго палавое размнажэнне. 3. Галоўнымі генератыўнымі органамі кветкі з’яўляюцца плод і насенне. 4. Плады і насенне ўтвараюцца ў завязі песціка. 5. Такія плады, як колас і пачатак, характэрны для злакавых раслін. 6. Групы раслін з падобнай будовай пладоў і кветак належаць да аднаго сямейства.