ДАДАТАКІ

ДАДАТАК 2.

Два партрэты ўрбанізацыі:
падабенства і адрозненні паміж развітымі краінамі
і краінамі, якія развіваюцца

Тыпавы план.

1. Выберыце са статыстычных даных асноўныя паказчыкі для параўнання ўрбанізацыі ў развітых краінах і краінах, якія развіваюцца, (на выбар) і сярэднесусветныя значэнні:
– доля гарадскога насельніцтва, %;
– тэмп штогадовага росту гарадскога насельніцтва, %.

Крыніца даных: афіцыйны сайт Аддзела народанасельніцтва ААН, Перспектывы сусветнай урбанізацыі.

Даныя запішыце ў табліцу ў сшытку.

2. Пабудуйце ў сшытку для практычных і індывідуальных работ макет дыяграмы ўрбанізацыі — справа і злева начарціце восі Y і злучыце іх воссю Х. Для кожнага паказчыка пабудуйце асобную вось Y.

Злева начарціце вось Y для паказчыка долі гарадскога насельніцтва, справа — для тэмпаў штогадовага росту гарадскога насельніцтва. Вертыкальныя маштабы для кожнага паказчыка выберыце адвольна. Падпішыце адзінкі вымярэння на восях Y.

3. Пабудуйце на атрыманым макеце слупковыя дыяграмы для кожнага паказчыка і для дзвюх выбраных краін, падпішыце назву малюнка.

4. На гэтай жа дыяграме адзначце лініяй паказчыкі ўрбанізацыі свету.

5. Параўнайце асноўныя паказчыкі ўрбанізацыі развітой краіны і краіны, якая развіваецца, з сярэднесусветнымі значэннямі і запішыце ў табліцу ў сшытку.

6. Выкарыстоўваючы матэрыялы вучэбнага дапаможніка, успомніце стадыі ўрбанізацыі і вызначыце стадыі ў выбраных вамі краінах:

Стадыя ўрбанізацыі развітой краіны 

 

Стадыя ўрбанізацыі краіны, якая развіваецца, 

 

7. Выкарыстоўваючы рэсурсы інтэрнэту і дадатковую літаратуру, напішыце прыклады найбуйнейшых гарадоў, агламерацый (калі ёсць) і мегалаполісаў (калі ёсць) у выбраных краінах:

Найбуйнейшыя гарады, агламерацыі і мегалаполісы 

 

назва краін

8. Зрабіце вывад пра падабенствы і адрозненні ўрбанізацыі развітой краіны і краіны, якая развіваецца, па асноўных паказчыках.

Падабенства: 

 

 

Адрозненні: