*§ 19-2. ЛЯСНАЯ ГАСПАДАРКА СВЕТУ, АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

Сыравінная база лесапрамысловага комплексу. Паясны характар размяшчэння і занальныя адрозненні. Плошча лясных зямель у свеце складае прыкладна 4 млрд га, або 30 % плошчы сушы без Антарктыды.

Лясныя рэсурсы размеркаваны па свеце нераўнамерна, маюць паясны характар размяшчэння і прадстаўлены паўночным/хвойным і паўднёвым/трапічным ляснымі паясамі. Паказчык лясістасці свету складае 31 % (2015 г.). Для дзяржаў Паўднёвай Амерыкі характэрна найбольшая лясістасць сярод рэгіёнаў свету — 49 %. У Цэнтральнай Амерыцы яна складае 38 %, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі — 35 %, Паўночнай Амерыцы, Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы — 33 і 32 % адпаведна (табл. *15).

Табліца *15. Рэгіянальныя адрозненні ў лясістасці свету (даныя FAO), 2015 г., %
Табл.

У першую дзясятку краін з самымі вялікімі плошчамі, занятымі лясамі, уваходзяць Расія (815 млн га), Бразілія (493), Канада (347), ЗША (311), Кітай (208 млн га).

Свет і Беларусь. Які відавы склад лясоў Беларусі? Якія раёны Беларусі адрозніваюцца найбольшай лясістасцю? Ці забяспечвае сябе цалкам Рэспубліка Беларусь неабходнай колькасцю дзелавой драўніны?