§ 6. ДЭМАГРАФІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ І ІХ ГЕАГРАФІЯ
Ад простага да складанага. 1. Абгрунтуйце фразу «Перапіс насельніцтва — агульнадзяржаўная справа». Чаму гэтаму працэсу надаецца такое важнае значэнне? 2. Чаму адна са справаздач ААН названа «Наш дэмаграфічна падзелены свет»? |
Ад тэорыі да практыкі. 1. Выкарыстоўваючы карты атласа, выберыце па тры развітыя і тры краіны, якія развіваюцца. Вызначыце характар натуральнага руху насельніцтва ў гэтых краінах. Назавіце асноўныя прычыны адрозненняў. 2. Паўдзельнічайце ў інтэрактыўных занятках з элементамі групавой працы «Тыпы ўзнаўлення насельніцтва па краінах свету». Распрацуйце рэкамендацыі для кожнага тыпу краін па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. |