§ 2. АБ’ЕКТЫ ПАЛІТЫЧНАЙ КАРТЫ СВЕТУ
Прасторавыя формы дзяржаў. Дзяржаўная тэрыторыя ў межах дзяржаўных рубяжоў ахоплівае: 1) частку паверхні зямной сушы; 2) унутраныя і тэрытарыяльныя воды; 3) паветраную прастору, якая распасціраецца над сушай і водамі. Важным параметрам дзяржаўнай тэрыторыі з’яўляецца канфігурацыя і форма тэрыторыі краіны.
![]() Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Напрыклад, кампактная форма будзе спрыяць роўнааддаленай даступнасці асобных рэгіёнаў і меншай расцягнутасці камунікацый. У дзяржавах выцягнутай або няправільнай формы або тэрытарыяльна раз’яднаных (размешчаных на архіпелагах) цяжэй забяспечыць раўнамернае эканамічнае развіццё, арганізаваць ахову дзяржаўнай мяжы; у аддаленых раёнах з этнічнымі меншасцямі можа развівацца сепаратызм. |
На аснове канфігурацыі дзяржаўнай тэрыторыі вылучаюць некалькі прасторавых форм дзяржаў:
1) Дзяржавы выцягнутай або няправільнай формы (напр., Чылі, Нарвегія, В’етнам, Італія, Гамбія). Тэрыторыя гэтых краін працягнулася ўздоўж марскога ўзбярэжжа або даліны буйных рэк на многія сотні кіламетраў (мал. 11).
![]() Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Напрыклад, размешчаная ў цэнтры сталіца Чылі — Сант’яга — мае слабыя эканамічныя сувязі з пустыннымі раёнамі паўночных меж з Перу і Балівіяй, а таксама палярнымі марскімі раёнамі Вогненнай Зямлі. Вялікая працягласць Італіі з поўначы на поўдзень з’яўляецца адной з прычын эканамічных адрозненняў краіны. |
2) Дзяржавы з кампактнай тэрыторыяй, якія маюць форму, блізкую да квадрата або круга (напр., Францыя, Іспанія, Польшча, Венгрыя і інш.) (мал. 12). Пры такой форме назіраецца роўная аддаленасць усіх прыгранічных раёнаў ад цэнтра краіны.

дзяржаўнай тэрыторыі
Італіі

дзяржаўнай тэрыторыі
Польшчы
![]() Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Аднак пры адносна спрыяльнай знешняй форме на тэрыторыі краіны могуць знаходзіцца буйныя прыродныя бар’еры і цяжкадаступныя раёны. Гэтыя натуральныя перашкоды робяць цяжкім функцыянаванне дзяржавы. Напрыклад, Перу падзелена на дзве часткі высокімі хрыбтамі Анд, а пустынныя раёны Егіпта слаба заселены і часткова ізаляваны ад галоўнай паласы рассялення па даліне і дэльце Ніла. |
3) Фрагментаваныя дзяржавы, якія складаюцца з некалькіх частак, падзеленых тэрыторыяй іншых краін або міжнароднымі водамі (напр., дзяржавы-архіпелагі — Інданезія і Філіпіны, «падвоеная» Малайзія (мал. 13), размешчаная на паўвостраве Малака і востраве Калімантан).
4) Дзяржавы, якія маюць у сваім складзе анклавы/эксклавы — невялікія раёны, адрэзаныя ад асноўнай тэрыторыі дзяржавы землямі іншых краін або размешчаныя ўнутры тэрыторыі іншых дзяржаў (напр., анклаўнае становішча займаюць Калінінградская вобласць Расіі, Нахічавань у Азербайджане, аддзеленая ад яго тэрыторыяй Арменіі (мал. 14)).

дзяржаўнай тэрыторыі
Малайзіі

Нахічаванская Аўтаномная Рэспубліка,
аддзеленая тэрыторыяй Арменіі
![]() Папрацуем з атласам. Выкарыстоўваючы карты атласа, прапануйце свае варыянты канфігурацыі дзяржаў на аснове іх прасторавай формы. |
![]() Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Паняцці «анклаў» і «эксклаў» шырока прымяняюцца ў геаграфіі і геапалітыцы для характарыстыкі своеасаблівага становішча адасобленых частак асобных дзяржаў свету. Згодна з вызначэннем Э. Б. Алаева, паняцце «анклаў» выкарыстоўваецца, калі гавораць аб тэрыторыі чужой дзяржавы. Тая ж тэрыторыя, але ў адносінах да сваёй дзяржавы будзе называцца «эксклавам». Таму розніца паняццяў ляжыць толькі ў прававой плоскасці. З пункту гледжання геаграфіі, гэта адзін і той жа ўчастак. |
![]() Падвядзём вынікі. Аб’ектамі палітычнай карты свету з’яўляюцца ... . На палітычнай карце налічваецца ... незалежных дзяржаў і ... залежных тэрыторый. Колькасць залежных тэрыторый пастаянна скарачаецца. Асноўная роля ААН у фарміраванні сучаснай палітычнай карты свету заключаецца ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі краін-удзельніц, прадухіленні развіцця палітычных канфліктаў. |
![]() Праверым свае веды. 1. Назавіце асноўныя аб’екты палітычнай карты свету. 2. Назавіце асноўныя прасторавыя формы дзяржаў. 3. Якія тэндэнцыі характэрныя для сучаснай палітычнай карты свету? |
![]() Ад простага да складанага. 1. Пра якія бягучыя аперацыі ААН вы чулі з інфармацыйных крыніц на працягу апошняга месяца? 2. Падрыхтуйце паведамленне пра служачых міратворчай місіі ААН. |
![]() |
Падарожжа па Глабальнай сетцы. Афіцыйны сайт ААН. |
![]() |
Афіцыйны сайт ААН у Беларусі. | ![]() |