Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі»
Творчае заданне
«Сямейны альбом»
Для ўрока па тэме «Наш край» зрабіце падборку фотаздымкаў і іншых магчымых матэрыялаў, якія раскрываюць працоўную дзейнасць членаў вашай сям’і, сваякоў на працягу ХХ ст. Складзіце да іх адпаведныя каментарыі. На аснове сабраных матэрыялаў зрабіце вывад пра ўнёсак вашай сям’і ў сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны.