Наш край

Наш край

Гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ ст. звязана з мінулым кожнага беларускага рэгіёна, горада, вёскі. Каб адкрыць для сябе мінулае свайго роднага краю, вызначыць яго ролю і месца ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларускіх зямель XIX — пачатку ХХІ ст., прапануем вам правесці сваё навучальнае даследаванне.

1. Высветліце, якія сацыяльна-эканамічныя з'явы і падзеі закранулі жыхароў вашай мясцовасці. Якія з іх пакінулі найбольш значны след? Якім чынам яны паўплывалі на лёсы вашых землякоў?

2. Устанавіце, жыццё і дзейнасць якіх знакамітых землякоў звязаны з сацыяльна-эканамічнай гісторыяй вашага краю. Падрыхтуйце кароткае паведамленне (біяграму, прэзентацыю, буклет, эсэ, пост для паведамлення ў сацыяльнай сетцы) пра лёс аднаго з іх. Па жаданні падрыхтуйце магчымыя пытанні для ўяўнага інтэрв'ю з гэтым гістарычным персанажам.

3. Даведайцеся аб працоўнай дзейнасці і лёсе сваіх землякоў — удзельнікаў калектывізацыі, індустрыялізацыі, меліярацыі, ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прывядзіце прыклады помнікаў і памятных месцаў, якія звязаны з гэтымі падзеямі.

4. Прэзентуйце ў класе вынікі выканання творчага задання «Лёс чалавека»:

Для ўрока па тэме «Наш край» правядзіце даследаванне, якое раскрывае абставіны жыцця аднаго з вашых сваякоў або блізкіх людзей, звязаныя з уплывам сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі. Пры неабходнасці падбярыце адпаведныя фатаграфіі, дакументы, зрабіце неабходныя каментарыі да іх.