Наш край

Наш край

Гісторыя Беларусі ХІХ — пачатку ХХІ ст. звязана з мінулым кожнага беларускага рэгіёна, горада, вёскі. Каб адкрыць для сябе мінулае свайго роднага краю, вызначыць яго ролю і месца ў этнічных і рэлігійных працэсах XIX — пачатку ХХІ ст., прапануем вам правесці сваё навучальнае даследаванне.

1. Высветліце, якія этнічныя і рэлігійныя працэсы і падзеі закранулі жыхароў вашай мясцовасці. Якія з іх пакінулі найбольш значны след? Якім чынам яны паўплывалі на лёсы вашых землякоў?

2. Даведайцеся, жыццё і дзейнасць якіх знакамітых землякоў звязана з гісторыяй вашага краю. Падрыхтуйце кароткае паведамленне (прэзентацыю, буклет, эсэ, пост для паведамленні ў сацыяльнай сетцы) пра лёс аднаго з іх.

3. Прэзентуйце ў класе вынікі выканання творчага задання «Сямейныя традыцыі».

Для ўрока па тэме «Наш край» збярыце апісанне бытавых, рэлігійных, працоўных, забаўляльных і іншых традыцый, звычаяў і абрадаў, якія існуюць у вашай сям'і. Складзіце неабходныя каментары да іх. Вызначце, якія традыцыі склаліся самі па сабе, а якія былі свядома прыўнесеныя ў сувязі з пэўнымі працэсамі ў развіцці нашай краіны. Растлумачце, як традыцыі і звычаі вашай сям'і звязаныя з этнічнымі і канфесійнымі працэсамі, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў XIX — пачатку ХХІ ст.

4. Па выніках навучальнага даследавання распрацуйце брэнд (сімвал) вашай мясцовасці або населенага пункта, які будзе адлюстроўваць яго гістарычны шлях у XIX — пачатку ХХІ ст. і спрыяць фарміраванню яго станоўчага іміджу.