Печатать книгуПечатать книгу

Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-­эканамічнае развіццё Беларусі»

Сайт: Профильное обучение
Курс: Гісторыя Беларусі, XIX — пачатак XXI ст. 11 клас
Книга: Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-­эканамічнае развіццё Беларусі»
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 14 Март 2025, 10:01

Працуем з вучэбным тэкстам

1. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка і пры неабходнасці дадатковыя крыніцы, растлумачце, чаму цяжкая прамысловасць, якая не атрымала належнага развіцця ў 1920–1930‑я гг., стала адной з вядучых галін у беларускай эканоміцы ў 1950–1970‑я гг.

2. На аснове тэксту вучэбнага дапаможніка вызначце, якія кірункі маладзёжнай палітыкі вы б вылучылі як прыярытэтныя і чаму. Дапоўніце іх канкрэтнымі прыкладамі і прадстаўце ў выглядзе калажа (выкарыстайце надпісы, ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі і інш.).

Працуем з паняццямі

1. Выкарыстоўваючы лагічныя кругі, вылучыце агульнае і адрознае ў наступных парах гістарычных паняццяў:

2. Складзіце медыяазбуку, якая характарызуе сацыяльна-­эканамічнае развіццё беларускіх зямель у XIX — ​пачатку XXI ст. Дайце вызначэнне кожнаму з падабраных вамі паняццяў. Канкрэтызуйце іх гістарычнымі прыкладамі.

Медыяазбука — гэта віктарына, выкананая ў форме камп’ютарнай прэзентацыі з выкарыстаннем малюнкаў і фатаграфій, якія служаць падказкай адказу на пытанне. Пытанні да такой віктарыны павінны быць зададзены так, каб адказы адпавядалі кожнай літары алфавіту.

Сістэматызуем веды

1. Ахарактарызуйце беларускую мадэль сацыяльна-­эканамічнага развіцця, вылучыўшы і растлумачыўшы рысы:

а) рыначнай эканомікі;

б) сацыяльна арыентаванай эканомікі.

2. Што аб’ядноўвае беларускія гарады, адзначаныя на карце? Назавіце гістарычны перыяд іх з’яўлення. Суаднясіце значкі, якія адпавядаюць розным галінам прамысловасці, з гарадамі, дзе яны атрымалі сваё развіццё.

Аналізуем і разважаем

1. Пацвердзіце альбо абвергніце наступныя сцверджанні:

а) актыўнае развіццё капіталістычных адносін у Беларусі стала магчымым толькі пасля адмены прыгоннага права;

б) «ваенны камунізм» быў адзіна магчымай і найбольш эфектыўнай эканамічнай палітыкай ва ўмовах Грамадзянскай вайны;

в) актыўная эканамічная інтэграцыя Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД абумоўлена агульным гістарычным мінулым і захаванымі з часоў СССР эканамічнымі сувязямі.

2. Вывучыце прыведзеныя статыстычныя звесткі. З іх дапамогай ахарактарызуйце асноўныя кірункі аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна. Зрабіце вывад, наколькі дадзеная рэформа змагла вырашыць праблемы беларускага сялянства ў пачатку ХХ ст.

а) На хутары і водрубы перасяліліся: ад 20 да 35 % сялян Віцебскай губерні, ад 10 да 20 % сялян Магілёўскай губерні, менш за 10 % сялян Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў. Гэта тлумачыцца тым, што ў першых дзвюх губернях да рэформы пераважала абшчыннае землекарыстанне, а ў трох апошніх — ​падворнае землекарыстанне;

б) Дыяграму «Перасяленне беларускіх сялян у Сібір і на Далёкі Усход».

3. Ахарактарызуйце спецыялізацыю вытворчай дзейнасці ў рэгіёнах і Беларусі цэлым у XIX, XX і XXI ст. Правёўшы гістарычны аналіз, вызначце, якое ўздзеянне на яе аказалі наступныя фактары:

а) геаграфічны;

б) прыродна-кліматычны;

у) дэмаграфічны;

г) унутрыпалітычны;

д) геапалітычны.

Прапануйце свае ідэі аб перспектыўных напрамках спецыялізацыі сучаснай беларускай эканомікі з улікам гістарычных і актуальных умоў яе развіцця, а таксама з арыентацыяй на ўнутраны і знешні рынкі збыту.

Параўноўваем гістарычныя з’явы, падзеі

1. Параўнайце эканамічнае развіццё БССР і Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1930‑я гг., запоўніўшы прапанаваную табліцу. Зрабіце вывад.

2. Правядзіце параўнальную характарыстыку мерапрыемстваў па змяненні матэрыяльнага становішча і паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды па зададзеным плане:

а) дзяржаўная эканамічная палітыка;

б) сацыяльныя праграмы;

в) уласная дзейнасць і грамадскія ініцыятывы грамадзян.

Фармулюем тэзісы

1. Складзіце тэзісны план адказу на пытанне:

а) асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у Беларусі ў XIX — ​пачатку ХХ ст.;

б) асаблівасці аграрных рэформ на тэрыторыі Беларусі ў XIX — ​пачатку XX ст.;

в) пераўтварэнне Беларусі з аграрнай у індустрыяльную дзяржаву.

2. Складзіце флагманскі спіс лідараў беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі з канца XIX ст. па цяперашні час, узяўшы за гістарычныя адрэзкі адно-два дзесяцігоддзі. Тэзісна ахарактарызуйце дзейнасць і тавары — візітныя карткі кожнага з іх.

Робім вывады

1. Прааналізуйце, як змянялася сацыяльная структура насельніцтва Беларусі на працягу двух апошніх стагоддзяў. Вылучыце гістарычныя перыяды, для якіх былі характэрныя актыўныя ўрбанізацыйныя працэсы і іх прычыны. Размяркуйце на стужцы часу існаванне ў Беларусі наступных тыпаў грамадства: аграрнае, аграрна-індустрыяльнае, індустрыяльна-аграрнае, індустрыяльнае, постіндустрыяльнае (інфармацыйнае).

2. Абапіраючыся на гістарычны вопыт развіцця беларускай эканомікі, зрабіце выснову аб эфектыўнасці розных форм уласнасці.

Прыкладныя тэмы даследчых і праектных работ

Мінулае і сучаснасць прамысловых прадпрыемстваў майго горада (населенага пункта).

Аграрная вытворчасць нашага краю.

Памяць і боль Чарнобыля (вуснагістарычнае інтэрв'ю з адным з членаў сваёй сям'і (ці знаёмых)).

Творчае заданне

«Сямейны альбом»

Для ўрока па тэме «Наш край» зрабіце падборку фотаздымкаў і іншых магчымых матэрыялаў, якія раскрываюць працоўную дзейнасць членаў вашай сям’і, сваякоў на працягу ХХ ст. Складзіце да іх адпаведныя каментарыі. На аснове сабраных матэрыялаў зрабіце вывад пра ўнёсак вашай сям’і ў сацыяльна-­эканамічнае развіццё нашай краіны.

Рэкамендуем наведаць музеі

Мінск: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Музей мінскай конкі.

Музей гісторыі Беларускай чыгункі.

Музей Мінскага метрапалітэна.

Цэнтральны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі Беларусі.

Музей гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі.

Брэст: Музей чыгуначнай тэхнікі.

Баранавічы: Музей чыгункі.

Віцебск: Музей гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Музей Віцебскага трамвая.

Магілёў: Музей гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Усе рэгіёны: абласныя і раённыя краязнаўчыя музеі.