Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі»
Працуем з вучэбным тэкстам
1. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка і пры неабходнасці дадатковыя крыніцы, растлумачце, чаму цяжкая прамысловасць, якая не атрымала належнага развіцця ў 1920–1930‑я гг., стала адной з вядучых галін у беларускай эканоміцы ў 1950–1970‑я гг.
2. На аснове тэксту вучэбнага дапаможніка вызначце, якія кірункі маладзёжнай палітыкі вы б вылучылі як прыярытэтныя і чаму. Дапоўніце іх канкрэтнымі прыкладамі і прадстаўце ў выглядзе калажа (выкарыстайце надпісы, ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі і інш.).