Абагульненне па раздзеле IІІ «Беларусь у сістэме міжнародных адносін»

Творчае заданне

1. Уявіце, што ў вас з’явілася магчымасць узяць інтэрв’ю ў аднаго з гістарычных дзеячаў, якія прымалі ўдзел у геапалітычных працэсах XIX–XX стст., напрыклад, М. К. Агінскага, А. Р. Чарвякова, В. З. Каржа, К. В. Кісялёва і інш. Распрацуйце комплекс пытанняў для інтерв’ю, якія дазволілі б стварыць партрэт асобы ў гісторыі, а таксама больш глыбока вывучыць і зразумець падзеі, непасрэднымі ўдзельнікамі альбо сведкамі якіх яны з’яўляліся. Падумайце, хто яшчэ з гістарычных дзеячаў, звязаных са станаўленнем і абаронай незалежнасці нашай краіны, а таксама яе дзейнасцю на міжнароднай арэне, мог бы вас зацікавіць.

2. «Лёс чалавека». Для ўрока па тэме «Наш край» правядзіце даследаванне аб удзеле аднаго з вашых сваякоў альбо блізкіх людзей у геапалітычных падзеях ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі. Падбярыце адпаведныя фотаздымкі, дакументы, зрабіце неабходныя каментарыі да іх.