Абагульненне па раздзеле IІІ «Беларусь у сістэме міжнародных адносін»

Працуем з вучэбным тэкстам

1. Пацвердзіце фактамі з тэксту вучэбнага дапаможніка, што беларуская зямля не аднойчы станавілася арэнай баявых дзеянняў у вырашэнні міжнародных канфліктаў буйны́х сусветных дзяржаў. Як вы лічыце, якім чынам дадзеныя факты гісторыі адбіліся:

а) на сучаснай знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь;

б) на нацыянальным характары беларускага народа?

2. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка і дадатковыя крыніцы інфармацыі, запоўніце табліцу «Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях і аб’яднаннях». Зрабіце вывад.