§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце:
- а) формулу простага рэчыва азот;
- б) формулу белага фосфару;
- в) найніжэйшую ступень акіслення азоту;
- г) найвышэйшую ступень акіслення фосфару;
- д) асаблівасці паху белага фосфару;
- е) алатропныя мадыфікацыі фосфару, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці запалак;
- ё) прыродныя злучэнні фосфару;
- ж) хімічныя формулы каліевай салетры, натрыевай салетры;
- з) утрыманне азоту ў паветры.
2. Запішыце сімвалы элементаў VA-групы і агульную формулу іх электроннай канфігурацыі.
3. Ахарактарызуйце электронную будову атама азоту і фосфару.
4. Апішыце фізічныя ўласцівасці азоту і алатропных мадыфікацый фосфару.
5. Запоўніце табліцу для рэагентаў кісларод, вадарод, літый, магній (запішыце ў сваім сшытку адпаведныя ўраўненні магчымых рэакцый).
Рэагент | N2 | P |
Зрабіце высновы пра падабенства і адрозненне ўласцівасцей азоту і фосфару.
6. Пры ўзаемадзеянні кальцыю масай 0,9 г з азотам атрымана злучэнне масай 1,11 г. Вызначце хімічную формулу злучэння.
7. Фосфар акісляецца хлорам, азотнай і сернай кіслотамі. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу ў схемах гэтых рэакцый:
- а) Р + Сl2 → PCl5;
- б) Р + КСlO3 → P2O5 + KCl;
- в) Р + HNO3(разб) + H2О → H3PO4 + NO;
- г) Р + H2SO4(канц) → H3PO4 + SO2 + H2О.
8. Разлічыце масу белага фосфару, які можна атрымаць пры напальванні з пяском і вугалем фасфарыту, які ўтрымлівае фасфат кальцыю масай 6,2 т, калі выхад прадукту складае 92 %. Рэакцыя працякае паводле ўраўнення на с. 201.
9. Як паўплывае павышэнне тэмпературы і ціску на зрушванне раўнавагі ў рэакцыях:
- а)
;
- б)
?
10. У закрытую пасудзіну змясцілі вадарод хімічнай колькасцю 6 моль і азот колькасцю 4 моль і нагрэлі да 450 °С у прысутнасці каталізатару. Вызначце аб’ёмную долю аміяку ў канчатковай сумесі, калі доля азоту, які ўступіў у рэакцыю, роўная 15 %.