§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар
Найніжэйшая ступень акіслення азоту і фосфару –3, найвышэйшая +5.
Інертнасць простага рэчыва азот абумоўлена наяўнасцю трайной сувязі ў малекуле N2.
Фосфар існуе ў выглядзе некалькіх алатропных мадыфікацый: белы, чырвоны і іншыя.
Азот і фосфар выяўляюць як аднаўленчыя, так і акісляльныя ўласцівасці. Фосфар не рэагуе з вадародам.