§ 11. Навука, літаратура і мастацтва ў XIX ст.
Пытанні
1. Растлумачце, чаму XIX ст. называюць векам навукі. Аформіце свой адказ у выглядзе абагульняючай табліцы «Навуковыя дасягненні і тэхнічныя адкрыцці XIX — пачатку ХХ ст.».
2. З 1800 па 1900 г. колькасць еўрапейцаў вырасла са 186,6 млн да 398,8 млн чалавек, гэта значыць у 2,1 раза. З чым гэта было звязана?
3. Якія фактары садзейнічалі таму, што ў XIX ст. у еўрапейскіх краінах пачалі складацца нацыянальныя сістэмы адукацыі, прымацца законы аб абавязковай пачатковай адукацыі?
4. Складзіце топ-10 навуковых адкрыццяў і тэхнічных вынаходніцтваў, якія паўплывалі на развіццё сучаснага свету.
5. Параўнайце рамантызм, рэалізм, сімвалізм па наступным плане: а) перыяд узнікнення; б) тыповы герой; в) асноўныя сюжэты.
6. З 1880-х гг. да Першай сусветнай вайны практычна ва ўсіх краінах заходняга свету шырокае распаўсюджванне атрымаў стыль мадэрн. Якія асаблівасці мае гэты стыль? Падбярыце ілюстрацыі, якія прадстаўляюць стыль мадэрн у архітэктуры, скульптуры, жывапісе, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кніжнай ілюстрацыі, графіцы.
7. Які ўплыў на развіццё мастацтва рабіла грамадска-палітычная жыццё ў Расіі і ў свеце?
8. Растлумачце сувязь паміж рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі ў свеце і з’яўленнем авангарднага мастацтва. Супраць чаго пратэставалі авангардысты?