§ 25. ПРАБЛЕМА МІЖНАРОДНАГА ТЭРАРЫЗМУ
Асноўныя меры пераадолення праблемы міжнароднага тэрарызму. Паколькі тэрарызм выклікаецца многімі сацыяльнымі, палітычнымі, эканамічнымі, гістарычнымі і іншымі прычынамі, то і барацьба з тэрарызмам уяўляе сабой выключна складаную задачу.
Міжнароднай супольнасцю ствараюцца арганізацыі, накіраваныя на барацьбу з тэрарызмам. У першую чаргу гэтая місія ўскладзена на ААН. Пад яе эгідай распрацоўваюцца важныя дакументы па супрацьдзеянні тэрарызму, ствараюцца антытэрарыстычныя цэнтры.
Асноўнымі дакументамі, накіраванымі на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, сёння з’яўляюцца:
- • Канвенцыя аб прадухіленні і пакаранні злачынстваў супраць асоб, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, у тым ліку дыпламатычных агентаў;
- • Міжнародная канвенцыя аб барацьбе з захопам заложнікаў;
- • Міжнародная канвенцыя аб барацьбе з вярбоўкай, выкарыстаннем, фінансаваннем і навучаннем наёмнікаў;
- • Міжнародная канвенцыя аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам.
У мэтах умацавання і ўзмацнення антытэрарыстычнай дзейнасці дзяржавы — члены ААН у 2006 г. пачалі новы этап барацьбы з тэрарызмам, прыняўшы Глабальную контртэрарыстычную стратэгію.
Стратэгія складае аснову канкрэтнага плана дзеянняў і змяшчае 4 раздзелы (мал. 189). Яна заснавана на беспрэцэдэнтнай згодзе адносна асуджэння тэрарызму ва ўсіх яго формах і праявах.
