§ 4-2. ЗАКАНАМЕРНАСЦІ РАЗВІЦЦЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ ЗЯМЛІ
Падвядзём вынікі. Глабальны клімат вызначаецца станам ... сістэмы, якая ўяўляе сукупнасць атмасферы, ..., крыясферы, паверхні сушы і біёты. Да знешніх працэсаў кліматычнай сістэмы, якія ўплываюць на фарміраванне клімату, адносяць ..., ..., ..., да унутраных — ..., ..., ... . Асноўнымі геаграфічнымі фактарамі, якія вызначаюць ..., з’яўляюцца: ... шырата; ... над узроўнем мора; размеркаванне ... і ... на паверхні зямнога шара; ... паверхні сушы; ... цячэнні; ... і снежнае покрыва.
Праверым свае веды. 1. Якія працэсы кліматычнай сістэмы ўплываюць на фарміраванне клімату? 2. Якія геаграфічныя фактары ўплываюць на клімат? 3. Як рэльеф уплывае на надвор’е і клімат?
Ад простага да складанага. 1. Якая сувязь існуе паміж кліматаўтваральнымі працэсамі? Прывядзіце прыклады. 2. Чаму ўплыў геаграфічнай шыраты на размеркаванне метэаралагічных характарыстык становіцца больш заўважным з вышынёй? 3. У чым заключаюцца асноўныя заканамернасці агульнай цыркуляцыі атмасферы?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Вызначце, якія геаграфічныя фактары ў большай ступені ўплываюць на клімат вашай мясцовасці. 2. Прывядзіце прыклады ўплыву гаспадарчай дзейнасці чалавека на кліматычную сістэму Зямлі.