§ 16. Развіццё гарадоў, рамёстваў, гандлю у сярэдзіне ХІІІ ст. – першай палове ХVI ст.

Пытанні і заднні

1. Складзіце крыжаванку з выкарыстаннем наступных паняццяў: юрыдыка, мястэчка, магдэбургскае права, магістрат, гарадскі войт, гарадская рада, гарадская лава. Канкрэтызуйце гэтыя паняцці гістарычнымі з’явамі або фактамі і растлумачце сувязі паміж імі.
2. Назавіце фактары росту насельніцтва гарадоў ў сярэдзіне ХІІІ — ​XVI ст.
3. На падставе схемы і пункта 1 складзіце ментальную карту (схему, гекс) «Гарады ВКЛ як рамесна-гандлёвыя цэнтры».
4. Назавіце фактары, якія садзейнічалі захаванню гарадамі ў сярэдзіне ХІІІ — ​першай палове XVI ст. функцыі гандлёва-рамесніцкіх цэнтраў. Складзіце лагічны ланцужок, які адлюстроўвае сувязі паміж гэтымі фактарамі.
5. Вызначце асаблівасці магдэбургскага права ў беларускіх гарадах у параўнанні з такім правам у Еўропе.
6. Апішыце развіццё рамяства ў беларускіх гарадах у сярэдзіне ХІІІ — ​першай палове XVI ст.
7. Чым былі абумоўлены асноўныя кірункі знешняга гандлю?
8. Якія фактары ўплывалі на фарміраванне ўнутранага рынку і спецыялізацыі гаспадаркі? 
9. Правядзіце даследаванне, прысвечанае мястэчкам вашай малой радзімы, іх гандлёвым зносінам, асаблівасцям развіцця.