§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення
13.4. Мадэль клавіятуры
Пабудову мадэлі клавіятуры пачнем з стварэння яе заснавання (прыклад 13.13). Для мадэлявання інтэр'еру падрабязную мадэль з мноствам клавіш можна не будаваць. Вылучым на клавіятуры толькі асноўныя групы клавіш (прыклад 13.14). Асноўны колер клавіятуры — чорны, але, каб дэталі малюнка не зліваліся, можна заснаванне клавіятуры заліць цёмна-шэрым колерам, а групы клавіш — чорным (прыклад 13.15). Напрыканцы варта вылучыць усю клавіятуру і аб'яднаць яе часткі ў групу. |