§ 6. Камп'ютарныя інфармацыйныя мадэлі
6.2. Мэты камп'ютарнага мадэлявання
Мэта мадэлявання вызначаецца, у першую чаргу, вырашаемай задачай. Магчымасці камп'ютарных тэхналогій, якія хутка растуць, у апошні час значна пашырылі мэты камп'ютарнага мадэлявання. Мэтай камп'ютарнага мадэлявання можа быць:
Стварэнне лічбавых фатаграфій і відэа ўспрымаецца намі як нешта паўсядзённае і звычайнае, не звязанае з камп'ютарным мадэляваннем (прыклад 6.4). Але ствараемыя фота і відэа захоўваюцца ў форме файлаў, таму па сутнасці з'яўляюцца камп'ютарнымі мадэлямі. Стварэнне электронных дакументаў з дапамогай тэкставых рэдактараў — гэта мадэляванне будучых папяровых дакументаў. Стварэнне трохмерных электронных аб'ектаў — гэта мадэляванне рэальных і праектаваных будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў (прыклад 6.5). Графічная візуалізацыя лікавых даных — гэта прадстаўленне лікавых даных графічнымі мадэлямі (прыклад 6.6). Аўтаматызацыя лікавых разлікаў з'яўляецца адной з самых запатрабаваных мэтаў камп'ютарнага мадэлявання (прыклад 6.7). Аўтаматызацыя матэматычных пераўтварэнняў як мэта камп'ютарнага мадэлявання з'явілася не так даўно, з узнікненнем групы праграмных сродкаў пад назвай «сістэмы камп'ютарнай матэматыкі» (прыклад 6.8). |
Прыклад 6.4. Лічбавыя фатаграфіі і відэа масава ствараюцца з дапамогай смартфонаў і лічбавых фотаапаратаў. Лічбавыя аб'екты такога роду выкарыстоўваюцца для перасылкі іншым карыстальнікам з дапамогай месенджараў (праграм імгненнага абмену паведамленнямі), для дэманстрацыі ў сацыяльных сетках, для захоўвання і камп'ютарнай апрацоўкі. Стварэнне лічбавых фатаграфій і відэа праводзяць з дапамогай высокатэхналагічных электронных прыбораў, да якіх варта аднесці і сканеры. І ствараліся гэтыя прыборы з дапамогай складаных матэматычных і камп'ютарных мадэляў. Прыклад 6.5. 3D-мадэлі ствараюцца з дапамогай 3D-рэдактараў або 3D-сканераў. З магчымасцямі 3D-рэдактара мы ўжо пазнаёміліся. 3D-мадэлі выкарыстоўваюцца для дэманстрацыі і для вываду на 3D-прынтары пры стварэнні матэрыяльных аб'ектаў-вырабаў. Прыклад 6.6. У электронных табліцах MS Excel для гэтай мэты выкарыстоўваюць дыяграмы, спарклайны і 3D-карты. У тэкставым рэдактару MS Word можна выкарыстоўваць дыяграмы і графічныя элементы SmartArt. Будаваць графікі функцый па разліковых даных дазваляюць электронныя табліцы, праграмы на мовах праграмавання і спецыялізаваныя праграмныя пакеты. Прыклад 6.7. Лікавыя разлікі з'яўляюцца асноўным метадам рашэння складаных ураўненняў, якія складаюць сучасныя матэматычныя мадэлі. Для аўтаматызацыі такіх разлікаў і ствараюцца камп'ютарныя разліковыя мадэлі. Прыклад 6.8. Сістэмы камп'ютарнай матэматыцы дазваляюць вырашаць матэматычныя задачы практычна любой цяжкасці без складання разліковых табліц або стварэння алгарытмаў. |