* Здабыткі ў жанры паэмы. Максім Танк. Паэма «Люцыян Таполя»
Пытанні
![]() |
1. Па якіх прычынах першае пасляваеннае дзесяцігоддзе нельга назваць спрыяльным для творчасці? Чаму паэма на тэму мінулага выглядала надзённай у сярэдзіне 1940-х гадоў? |
![]() |
2. Запоўніце «анкету» Люцыяна Таполі: а) біяграфія; б) знешнасць і рысы характару; в) мастацкія прынцыпы; г) узаемаадносіны з народам. |
3. Коратка ахарактарызуйце герояў твораў, названых у рубрыцы «Літаратурныя сувязі». Хто з іх больш падобны да Люцыяна Таполі? Які з мастакоў вам бліжэйшы паводле поглядаў і чаму? |
|
![]() |
4. Правядзіце міні-даследаванне «Біскуп Сямашка: гістарычная праўда і мастацкі вымысел». Чаму супадзенне прозвішча героя паэмы і рэальнага святара невыпадковае? |
![]() |
5. Разгледзьце фотаздымак скульптуры на саборы Парыжскай Божай Маці. Знайдзіце ў інтэрнэце, з якой мэтай еўрапейскія храмы аздабляліся пачварамі. Паразважайце, чаму біскуп Сямашка так рэзка паставіўся да традыцыйнай практыкі афармлення рэлігійных пабудоў. |
6. Дакажыце, што ў паэме «Люцыян Таполя» пераважае эпічны пачатак: вызначце фрагменты, якія суадносяцца з асноўнымі элементамі сюжэта. | |
7. У чым падабенства паэмы Максіма Танка з фальклорнымі творамі? Якая мэта стылізацыі твора пад фальклор? |
|
![]() |
8. На прыкладах з паэмы «Люцыян Таполя» пакажыце розніцу паміж гіпербалай і гратэскам. У чым заключаюцца іх мастацкія функцыі? |
![]() |
9. Знайдзіце матэрыял пра новыя віды мастацтва (пескаграфія, ледзяная скульптура, фотарэалізм, малюнкі ценем, святлом і інш.). Наколькі актуальная сёння праблема ўзаемадачынення мастака і мастацтва? |
![]() |
10. Падрыхтуйце сучасную празаічную версію паэмы Максіма Танка, захоўваючы сюжэтныя павароты арыгінала. Прыдумайце назву для вашай інтэрпрэтацыі. Параўнайце трапнасць падбору слоў у вашым творы і ў арыгінале. |