*§ 48—7. Біём дажджавых трапічных лясоў — джунглі
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважаюць у паўночных хвойных лясах і лясах умеранай зоны.
- Як вы думаеце? Чым абумоўлена вялікая відавая разнастайнасць жыхароў дажджавых трапічных лясоў?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме дажджавых трапічных лясоў.
Геаграфічнае становішча
Дажджавыя трапічныя лясы размешчаны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Шры-Ланцы, на паўночным усходзе Аўстраліі, у Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Трапічныя лясы здаўна называлі «лёгкімі планеты». Аднак у цяперашні час вызначана, што ў іх адбываецца актыўнае расходаванне кіслароду на працэсы раскладання дэтрыту. Такім чынам, далёка не ўвесь вылучаны ў выніку іх фотасінтэзу кісларод паступае ў атмасферу.