§ 43. Прасторавая структура біяцэнозу

  • Успомніце, чым адрозніваюцца жыццёвыя формы раслін лесу і лугу.
  • Як вы думаеце? Ад чаго залежыць відавы склад ярусаў і іх колькасць у вертыкальнай прасторавай структуры?
  • Вы даведаецеся пра вертыкальную і гарызантальную структуру біяцэнозу і прычыны іх фарміравання.

Прэамбула

Любы біяцэноз у прыродзе займае пэўную прастору. Яна падзяляецца паміж відамі ў залежнасці ад іх біялагічных асаблівасцей. Гэта прыводзіць да фарміравання прасторавай структуры. Прасторавая структура біяцэнозу — заканамернае размяшчэнне відаў у біятопе, як у вертыкальным, так і ў гарызантальным напрамках. Для біяцэнозу характэрны вертыкальная (яруснасць) і гарызантальная (мазаічнасць) структуры.