§ 28. Прызначэнне і асаблівасці чарцяжоў агульнага выгляду і зборачнага чарцяжа вырабу

  • Якія злучэнні называюцца раздымнымі? Якія нераздымнымі? Што такое дэталь і зборачная адзінка.

  • Вы даведаецеся: што называецца чарцяжом агульнага выгляду, зборачным чарцяжом, у чым іх адрозненні. 
  • Вы навучыцеся: вызначаць па чарцяжы агульнага выгляду або зборачным чарцяжы колькасць дэталей, якія ўваходзяць у склад зборачнай адзінкі.

Зборачны чарцёж.

Пасля таго як па чарцяжы агульнага выгляду канструктар выканаў чарцяжы дэталей і на вытворчасці іх вырабілі, ідзе працэс зборкі вырабу. Для гэтага неабходны зборачны чарцёж.

Зборачны чарцёж — відарыс зборачнай адзінкі з неабходнымі данымі для яе зборкі (стварэння) і ўказаннем размяшчэння дэталей, спосабу іх злучэнняў і інш.

Зборачны чарцёж распрацоўваецца на аснове чарцяжа агульнага выгляду і прызначаецца для вытворчасці. На зборачным чарцяжы вырабы адлюстроўваюць у сабраным выглядзе з усімі дэталямі, якія ў іх уваходзяць.
Зборачны чарцёж павінен змяшчаць відарыс зборачнай адзінкі, які дае ўяўленне пра размяшчэнне і ўзаемную сувязь састаўных частак і спосабах іх злучэння, якія забяспечваюць магчымасць зборкі і кантролю зборачнай адзінкі. Правілы выканання зборачнага чарцяжа маюць шмат агульнага з правіламі складання і выканання чарцяжоў агульнага выгляду. Са зборачным чарцяжом выконваецца спецыфікацыя (рыс. 97).