§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы

  • Што ўяўляе сабой праекцыйная сувязь? Апішыце алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа прадмета.
  • Вы даведаецеся: што называецца выглядам чарцяжа, якая колькасць асноўных выглядаў і іх размяшчэнне на чарцяжы, што такое комплексны чарцёж.

  • Вы навучыцеся: правільна размяшчаць прадмет пры пабудове комплекснага чарцяжа, вызначаць неабходную колькасць выглядаў прадмета.

Графічная работа № 3.2. Тры выгляды дэталі

Па наглядным відарысе дэталі пабудуйце тры яе праекцыі. Маштаб выберыце самастойна.