§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы
Што ўяўляе сабой праекцыйная сувязь? Апішыце алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа прадмета.
-
Вы даведаецеся: што называецца выглядам чарцяжа, якая колькасць асноўных выглядаў і іх размяшчэнне на чарцяжы, што такое комплексны чарцёж.
-
Вы навучыцеся: правільна размяшчаць прадмет пры пабудове комплекснага чарцяжа, вызначаць неабходную колькасць выглядаў прадмета.
Комплексны чарцёж.
Комплексны чарцёж — відарыс прадмета на сумешчаных плоскасцях праекцый
Як вы лічыце, ці любы чарцёж можна назваць комплексным чарцяжом? Свой адказ абгрунтуйце.
Умоўнасці і спрашчэнні на чарцяжах. Для памяншэння колькасці відарысаў прадмета выкарыстоўваюць умоўныя знакі, пастаўленыя каля размернага ліку:
- знак дыяметра ∅ абазначае цела вярчэння (рыс. а);
- знак квадрата абазначае форму квадрата (рыс. б);
- сімвал s (таўшчыня) замяняе другую праекцыю дэталі, якая мае форму паралелепіпеда (рыс. в).