§ 11. Праецыраванне формы прадмета. Прамавугольнае праецыраванне на адну плоскасць праекцый
Успомніце з курса фізікі, як атрымліваецца цень ад прадмета. У чым заключаецца метад Монжа? Чаму цень мае большыя памеры, чым сам прадмет?
- Вы даведаецеся: што такое праецыраванне, якія яго віды, якім чынам выконваецца праецыраванне прадмета.
- Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне прадмета на адну плоскасць праекцый.
Замацуем веды
Ці вядома вам, што ў аснову атрымання фатаграфій пакладзены прынцып цэнтральнага праецыравання відарыса на плоскасць? Прабацькам фотаапарата стала знакамітая камера абскура (у перакладзе з лацінскай мовы «цёмны пакой»). Відарыс, праходзячы праз адтуліну ў святлонепранікальнай скрыні, адлюстроўваецца на процілеглай сцяне ў перавернутым выглядзе. Першае апісанне камеры абскура належыць Леанарда да Вінчы. Ён даў назву гэтай прыладзе і выкарыстоўваў яе для замалёвак пейзажаў.