§ 11. Праецыраванне формы прадмета. Прамавугольнае праецыраванне на адну плоскасць праекцый
Успомніце з курса фізікі, як атрымліваецца цень ад прадмета. У чым заключаецца метад Монжа? Чаму цень мае большыя памеры, чым сам прадмет?- Вы даведаецеся: што такое праецыраванне, якія яго віды, якім чынам выконваецца праецыраванне прадмета.
 - Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне прадмета на адну плоскасць праекцый.
 
Віды праецыравання.
У залежнасці ад напрамку праецыруючых праменяў адрозніваюць цэнтральнае, паралельнае прамавугольнае і паралельнае косавугольнае праецыраванне (рыс. 40).
Звярніце ўвагу на памер праекцый розных відаў праецыравання. Пры цэнтральным праецыраванні атрыманы відарыс заўсёды большы за аб’ект праецыравання; пры паралельным косавугольным можа быць меншым, большым ці роўным яму; пры паралельным прамавугольным  — заўсёды роўны аб’екту праецыравання. На ваш погляд, чаму для выканання чарцяжоў выкарыстоўваюць паралельнае прамавугольнае праецыраванне?
