§ 7. Асноўныя правілы нанясення памераў
Што паказваюць лінейныя памеры? Што абазначаюць вуглавыя памеры?- 
Вы даведаецеся: для чаго неабходна наносіць памеры на чарцяжах дэталей, якія правілы іх нанясення, якія памылкі сустракаюцца ў нанясенні памераў.
 - 
Вы навучыцеся: рацыянальна наносіць памеры на чарцяжах дэталей.
 
Паслядоўнасць нанясення памераў
1. Спачатку наносяцца памеры дробных элементаў чарцяжа (выступаў, акружнасцей і інш.), затым буйных (рыс. 32). 
2. Завяршаюць нанясенне памераў габарытныя памеры: даўжыня, вышыня, шырыня дэталі.
Вызначыце па рысунку 32 габарытныя памеры дэталі. Прааналізуйце прастаноўку памераў на чарцяжы. Зрабіце вывад пра неабходнасць выканання паслядоўнасці  нанясення  памераў.

