§ 2. Чарцёжныя матэрыялы, інструменты і прылады

  • Успомніце, на чым выконвалі графічныя відарысы нашы продкі. 
  • Вы даведаецеся: якімі чарцёжнымі інструментамі, матэрыяламі і прыладамі карыстаюцца пры выкананні чарцяжоў, як падрыхтаваць інструменты і прылады да работы.
  • Вы навучыцеся: падрыхтоўваць чарцёжныя матэрыялы і наладжваць чарцёжныя інструменты і прылады, карыстацца імі.

Практычная работа № 2. Правядзенне ліній

Патрэніруйцеся ў правядзенні паралельных ліній (гарызантальных, вертыкальных, нахіленых), у выкананні акружнасцей пры дапамозе цыркуля. Выканайце заданні ў рабочым сшытку.