Практычная работа 4.1*. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Металы»
1. Даследуйце дзеянне салянай кіслаты на металы:
- а) цынк і медзь;
- б) магній і медзь.
2. У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца растворы:
- а) хларыду жалеза(III), хларыду калію, хларыду магнію;
- б) сульфату жалеза(II), сульфату медзі(II), сульфату калію.
Выкарыстоўваючы шчолач, вызначце змесціва кожнай прабіркі.
3. Зыходзячы з:
- а) хларыду алюмінію;
- б) хларыду цынку, атрымайце амфатэрны гідраксід і дакажыце яго амфатэрнасць.
4. Нагрэйце ў полымі спіртоўкі медную спіраль. Адзначце змены. Унясіце спіраль у раствор кіслаты:
- а) хлоравадародной;
- б) сернай.
Адзначце прыкметы рэакцыі. Растлумачце назіраныя з’явы.
У справаздачы ўсе ўраўненні рэакцый пакажыце ў малекулярнай і іоннай формах. Для акісляльна-аднаўленчых рэакцый складзіце электронны баланс.