Практычная работа 4. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Металы»

Заданне 1. Даследуйце дзеянне салянай кіслаты на металы:

  • а) цынк і медзь;
  • б) жалеза і медзь.

Дайце тлумачэнне з’явам, якія назіралі.

Заданне 2. Выкарыстоўваючы шчолач, устанавіце, у якой з выдадзеных пранумараваных прабірак знаходзіцца раствор кожнага з рэчываў:

  • а) сульфат магнію і сульфат медзі(II);
  • б) хларыд жалеза(III) і хларыд кальцыю.

Заданне 3. Атрымайце рэакцыяй абмену амфатэрны гідраксід зыходзячы з:

  • а) хларыду алюмінію;
  • б) сульфату цынку.

Дакажыце яго амфатэрнасць.

Заданне 4. Правядзіце рэакцыі згодна са схемамі:

  • а) жалеза → хларыд жалеза(II) → гідраксід жалеза(II) → гідраксід жалеза(III);
  • б) сульфат медзі(II) → гідраксід медзі(II) → хларыд медзі(II) → медзь.