Практычная работа 4.1*. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Металы»

1. Даследуйце дзеянне салянай кіслаты на металы:

  • а) цынк і медзь;
  • б) магній і медзь.

2. У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца растворы:

  • а) хларыду жалеза(III), хларыду калію, хларыду магнію;
  • б) сульфату жалеза(II), сульфату медзі(II), сульфату калію.

Выкарыстоўваючы шчолач, вызначце змесціва кожнай прабіркі.

3. Зыходзячы з:

  • а) хларыду алюмінію;
  • б) хларыду цынку, атрымайце амфатэрны гідраксід і дакажыце яго амфатэрнасць.

4. Нагрэйце ў полымі спіртоўкі медную спіраль. Адзначце змены. Унясіце спіраль у раствор кіслаты:

  • а) хлоравадародной;
  • б) сернай.

Адзначце прыкметы рэакцыі. Растлумачце назіраныя з’явы.

У справаздачы ўсе ўраўненні рэакцый пакажыце ў малекулярнай і іоннай формах. Для акісляльна-аднаўленчых рэакцый складзіце электронны баланс.