*Практычная работа 3.1. Распазнаванне мінеральных угнаенняў

1. У пранумараваных пакеціках знаходзяцца наступныя ўгнаенні:

  • а) аміячная салетра і суперфасфат;
  • б) суперфасфат і паташ.

Праверце растваральнасць кожнага выдадзенага ўзору, апішыце іх знешні выгляд. На аснове праведзенага даследавання пакажыце змесціва кожнага пакета.

2. У дзвюх пранумараваных прабірках знаходзяцца ўгнаенні:

  • а) аміячная салетра і паташ;
  • б) сульфат амонію і хларыд калію.

Прыгатуйце растворы гэтых угнаенняў і даследуйце іх з дапамогай універсальнага індыкатару. Пакажыце змесціва кожнай прабіркі.

3. У пранумараваных прабірках знаходзяцца ўгнаенні:

  • а) сульфат амонію і хларыд амонію;
  • б) хларыд калію і паташ.

Прыгатуйце растворы гэтых угнаенняў і вызначце змесціва кожнай з прабірак з дапамогай выдадзеных вам рэактываў.

4. Вызначце, у якой з пранумараваных прабірак знаходзіцца кожнае з чатырох выдадзеных угнаенняў:

  • а) суперфасфат, паташ, хларыд амонію, хларыд калію;
  • б) кальцыевая салетра, суперфасфат, сульфат амонію, аміячная салетра.

Пры выкананні працы выкарыстоўвайце дадзеныя, прыведзеныя ў табліцы 30.2.

У справаздачы пакажыце ўраўненні рэакцый у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

Табліца 30.2. Мінеральныя ўгнаенні

УгнаеннеЗнешні выглядРастваральнасць
Аміячная салетра Белыя крышталі або гранулы Добрая
Сульфат амонію Бясколерныя ці шэра-зялёныя крышталі (ад прымесей) Добрая
Хларыд амонію Белыя крышталі Добрая
Кальцыевая салетра Белыя крышталі або пласцінкі Добрая
Калійная салетра Белыя крышталі Добрая
Паташ Белыя крышталі Добрая
Калійная соль Неаднародныя белыя і ружовыя крышталі Добрая
Хларыд калію Белыя крышталі Хорошая
Суперфасфат просты Гранулы або парашок светла-шэрага колеру Невысокая