Практычная работа 3. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Неметалы»

Заданне 1. Правядзіце рэакцыю паміж растворамі: а) сульфату натрыю і нітрату барыю; б) хларыду натрыю і нітрату серабра(I).

Апішыце прыкметы рэакцый. Пакажыце аніёны, якія ўваходзяць у састаў атрыманых асадкаў.

Заданне 2. Правядзіце рэакцыі, якія даказваюць якасны састаў:

  • а) хларыду амонію;
  • б) сернай кіслаты.

Заданне 3. Вызначце з дапамогай якасных рэакцый выдадзеныя вам у пранумараваных прабірках растворы:

  • а) фасфату калію і карбанату калію;
  • б) сілікату натрыю і сульфату натрыю.

Заданне 4. Доследным шляхам вызначце, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з мінеральных угнаенняў:

  • а) кальцыевая салетра, сульфат амонію;
  • б) хларыд калію, паташ.

Разлічыце і параўнайце пажыўную каштоўнасць выдадзеных угнаенняў.

Пры складанні справаздачы пра работу ўраўненні рэакцый, якія праходзяць у растворах, пакажыце ў малекулярнай і іоннай формах.