Практычная работа 3. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Неметалы»
Заданне 1. Правядзіце рэакцыю паміж растворамі: а) сульфату натрыю і нітрату барыю; б) хларыду натрыю і нітрату серабра(I).
Апішыце прыкметы рэакцый. Пакажыце аніёны, якія ўваходзяць у састаў атрыманых асадкаў.
Заданне 2. Правядзіце рэакцыі, якія даказваюць якасны састаў:
- а) хларыду амонію;
- б) сернай кіслаты.
Заданне 3. Вызначце з дапамогай якасных рэакцый выдадзеныя вам у пранумараваных прабірках растворы:
- а) фасфату калію і карбанату калію;
- б) сілікату натрыю і сульфату натрыю.
Заданне 4. Доследным шляхам вызначце, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з мінеральных угнаенняў:
- а) кальцыевая салетра, сульфат амонію;
- б) хларыд калію, паташ.
Разлічыце і параўнайце пажыўную каштоўнасць выдадзеных угнаенняў.
Пры складанні справаздачы пра работу ўраўненні рэакцый, якія праходзяць у растворах, пакажыце ў малекулярнай і іоннай формах.