Практычная работа 2.1*. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Хімія раствораў»

1. Вызначце і параўнайце рН выдадзеных раствораў:

  • а) воцатнай кіслаты і вапнавай вады;
  • б) аміяку і фосфарнай кіслаты.

2. Дакажыце, што кіслае і шчолачнае асяроддзе адпаведна маюць растворы:

  • а) хларыду медзі(II) і карбанату калію;
  • б) сульфату жалеза(II) і ацэтату натрыю.

3. Высветліце, якія іоны не ўдзельнічаюць у рэакцыі паміж растворамі:

  • а) сульфату медзі(II) і гідраксіду натрыю; карбанату калію і сернай кіслаты;
  • б) сульфату жалеза(II) і гідраксіду натрыю; карбанату натрыю і салянай кіслаты.

Патлумачце, у кірунку звязвання якіх іонаў працякае кожная рэакцыя.

4. Выкарыстоўваючы выдадзеныя рэактывы, правядзіце эксперымент, які даказвае, што ў растворы не могуць адначасова знаходзіцца іоны:

  • а) Al3+ i СО subscript 3 superscript 2 minus end superscript;
  • б) Fe3+ i СО subscript 3 superscript 2 minus end superscript.