Практычная работа 2. Вывучэнне ўласцівасцей кіслот, асноў і солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

I. Вывучэнне ўласцівасцей кіслот

1. Вызначце рН выдадзенага раствору салянай кіслаты.

2. Даследуйце, з якімі з прапанаваных рэчываў будзе рэагаваць саляная кіслата: магній, медзь, гідраксід калію, карбанат натрыю, сульфат натрыю.

Успомніце, што пры правядзенні рэакцыі нейтралізацыі можна да шчолачы папярэдне дадаць індыкатар (фенолфталеін ці інш.), а потым — кіслату.

Адзначце якасныя прыкметы рэакцый, якія адбываюцца.

Зрабіце вывады пра ўласцівасці кіслот на прыкладзе салянай кіслаты.

II. Вывучэнне ўласцівасцей шчолачаў

1. Вызначце рН выдадзенага раствору гідраксіду натрыю.

2. Даследуйце адносіны гідраксіду натрыю да кіслот і солей, напрыклад сернай кіслаты і хларыду жалеза(III).

Адзначце якасныя прыкметы рэакцый, якія адбываюцца.

Зрабіце вывады пра ўласцівасці шчолачаў на прыкладзе гідраксіду натрыю.

III. Вывучэнне ўласцівасцей солей

Асадзіце катыёны металу і аніёны кіслотнага астатку, што змяшчаюцца ў растворы сульфату жалеза(II).

Зрабіце вывад пра ўласцівасці солей на прыкладзе сульфату жалеза(II).

У справаздачы аб выкананай працы ўсе ўраўненні рэакцый пакажыце § 27.1 ў малекулярнай, поўнай іоннай і скарочанай іоннай формах.

Павышаны ўзровень
§ 27.1