Лабараторны дослед 3.2*. Гідроліз солей (вызначэнне рН раствораў солей)

Рэактывы: універсальная індыкатарная папера, дыстыляваная вада, растворы хларыду натрыю, хларыду алюмінію, карбанату натрыю.

Вызначце pH прапанаваных раствораў солей універсальным індыкатарам.

Дайце тлумачэнне эксперыментальным фактам. Складзіце магчымыя ўраўненні рэакцый гідролізу.