Лабараторны дослед 3. Вызначэнне кіслотнага або асноўнага характару раствору з дапамогай індыкатараў

Рэактывы: універсальны індыкатар, дыстыляваная вада, растворы НCl, H2SO4, Ca(OH)2, NaOH.

Вызначце рН выдадзеных раствораў кіслот і шчолачаў, дыстыляванай вады. Для гэтага нанясіце шклянымі палачкамі па кроплі кожнага раствору, якія выкарыстоўваюцца, на палоску ўніверсальнага індыкатара. Афарбоўку параўнайце са спецыяльнай шкалой рН.

Зрабіце вывад аб кіслотна-асноўным характары кожнага з раствораў.