Лабараторны дослед 3.1*. Рэакцыі іоннага абмену

Рэактывы: растворы гідраксіду натрыю, сернай кіслаты, хларыду натрыю, карбанату натрыю, хларыду жалеза(III), нітрату калію, фенолфталеіну.

Правядзіце рэакцыі паміж наступнымі парамі рэчываў:

  • 1) гідраксідам натрыю (у прысутнасці фенолфталеіну) і сернай кіслатой;
  • 2) хларыдам жалеза(III) і гідраксідам натрыю;
  • 3) сернай кіслатой і карбанатам натрыю;
  • 4) нітратам калію і хларыдам натрыю;
  • 5) паміж гідраксідам жалеза(III), атрыманым у доследзе 2, і сернай кіслатой.

Складзіце ўраўненні праведзеных рэакцый у малекулярнай форме, поўнай і скарочанай іоннай формах. Укажыце, якія эфекты вы назіралі. Зрабіце выснову пра неабходныя ўмовы працякання рэакцый іоннага абмену.